Палітыка прыватнасці
Тут апісана, як мы апрацоўваем персанальныя даныя людзей, якія звяртаюцца да нас праз сайт gregorianka.com.
Хто апрацоўвае даныя
Рыма-каталіцкая парафія Маці Божай Бялыніцкай у г. Бялынічы. Кантакт: gregorianka.belynichi@gmail.com.
Якія даныя мы збіраем
Праз форму замовы: імя і прозвішча, нумар тэлефона, адрас e-mail, від інтэнцыі і тэкст інтэнцыі або каментарый (у тым ліку імёны людзей, за якіх будзе цэлебравацца Святая Імша). Тыя ж даныя мы атрымліваем, калі Вы пішаце нам на e-mail або ў мэсэнджар.
Навошта
Даныя выкарыстоўваюцца толькі для таго, каб прыняць замову Святой Імшы, узгадніць тэрмін, адправіць пацвярджэнне цэлебрацыі і адказаць на пытанні. Апрацоўка адбываецца на падставе Вашай згоды, якую Вы даяце ў форме. Згоду можна адклікаць у любы момант, напісаўшы на e-mail вышэй.
Каму перадаюцца даныя
Святарам, якія цэлебруюць замоўленыя Імшы, а таксама тэхнічным пастаўшчыкам: хостынгу, на якім працуе сайт, і паштоваму сэрвісу.
Колькі захоўваюцца даныя
Столькі, колькі патрэбна для выканання замовы і адпраўкі пацвярджэння, а пасля — не больш за 12 месяцаў, калі Вы не папросіце выдаліць іх раней.
Вашы правы
Вы можаце атрымаць доступ да сваіх даных, выправіць або выдаліць іх, а таксама адклікаць згоду.
Файлы cookie
Сайт не выкарыстоўвае cookie для рэкламы і аналітыкі. Сервер абаронены сэрвісам DDoS-Guard, які захоўвае тэхнічныя cookie для абароны ад атак. Панэль адміністратара выкарыстоўвае ўласны cookie сесіі.